Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі адзначаюць 500-годзьдзе Клецкай бітвы (фота)


Вячаслаў Кулік, Клецк Сёньня ў Беларусі распачаліся першыя мерапрыемствы ў гонар 500-годзьдзя Клецкай бітвы. У клецкім краязнаўчым музэі адбылося ўрачыстае адкрыцьцё выставы Беларускага саюзу мастакоў “Адплата”. Жыхары й госьці райцэнтру таксама прынялі ўдзел у шэсьці да мэмарыяльнага знаку, каля якога ўшанавалі памяць ваяроў Вялікага княства Літоўскага кветкамі й гірляндамі.

У інтэрвію для Радыё Свабода мастак Мікола Купава, які зьяўляецца старшынём Нацыянальнага арганізацыйнага камітэту ў падрыхтоўцы й сьвяткаваньні 500-годзьдзя Клецкай бітвы, адзначае наступнае:

(Купава: ) “Адкрыцьцё прайшло выдатна. На выставе – 25 твораў. У паасобку, гэта творы народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча, творы, непасрэдна датычныя да ваеннай тэматыкі, карціны Міхася Басалыгі “Грунвальдзкая бітва” й “Бітва ля Клецку”, а таксама мае працы. Дэманструецца рэканструкцыя забудовы Клецку ў 16-м стагодзьдзі, выкананая Віктарам Сташчанюком, і карціны Міколы Аўчыньнікава й Рыгора Мяжуева”.

Мікола Купава таксама ўдакладніў: у адпаведнасьці з праграмай Нацыянальнага грамадзкага арганізацыйнага камітэту, заўтра ў Клецку адбудзецца навукова-практычная канфэрэнцыя Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама Беларускага дзяржаўнага пэдунівэрсытэту імя Максіма Танка. У суботу і ў нядзелю, да таго ж, плянуюцца ўрачыстасьці ў клецкім гарадзкім парку і ў сядзібе Таварыства беларускай мовы. На 24-га жніўня аб’яўлена адкрыцьцё яшчэ адной мастацкай выставы – у касьцёле Сьвятых Сымона й Алены.


Помнік на месцы бітвы пад Клецкам


Помнік на месцы бітвы пад Клецкам


Нашчадкі ваяроў на Лані, дзе адбылася бітва


У колеры бела-чырвона-белага сьцяга пераможцаў дах на падворку жыхара Клецку Сяргея Панамарова


Татарская мячэць у Клецку, адкрытая ў 2003 годзе ў прыватным доме
XS
SM
MD
LG