Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Калякін: "Гэта чарговы этап запалохваньня грамадзянаў"


Радыё Свабода, Менск Лідэр ПКБ Сяргей Калякін пра прысуд актывістам “Партнэрства”: “Гэтыя людзі ўвогуле нічога не зрабілі”

Лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін лічыць адбыты суд незаконным з усіх бакоў. Гэтым працэсам улады прадэманстравалі беларускім грамадзянам, што любы чалавек можа быць арыштаваны ні за што, а потым улады толькі вырашаюць, колькі гадоў турмы каму прысудзіць, – мяркуе Сяргей Калякін.

(Калякін: ) “Гэтыя людзі ўвогуле нічога не зрабілі. Гэта чарговы этап запалохваньня грамадзянаў, каб тыя не займаліся актыўнай палітычнай дзейнасьцю. Вельмі шкада, што Мікола Астрэйка атрымаў два гады. Вельмі жорсткі тэрмін. Ізноў жа – фактычна ні за што”.
XS
SM
MD
LG