Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Абрамава: "Усім, апроч Астрэйкі, магу глыбока паспачуваць"


Радыё Свабода, Менск Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава, камэнтуючы рашэньне суду, выказала спачуваньне Аляксандру Шалайку, Эніры Браніцкай і Цімоху Дранчуку. Што да Міколы Астрэйкі, то яму дэпутатка не спачувае.

Спадарыня Абрамава згадвае, як шэсьць гадоў таму зьбіралася падаць у суд на спадара Астрэйку за шэраг, як яна лічыць, паклёпніцкіх выказваньняў у дачыненьні да яе ў артыкуле ў “Народнай Волі”(тады спадарыня Абрамава брала ўдзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў).

(Абрамава: ) “Усім, апроч Астрэйкі, магу глыбока паспачуваць. Калі б я сваім часам падала на гэтага маладога чалавека ў суд за паклёп, то, можа быць, і не было б далейшага разьвіцьця падзеяў, калі ён чужымі рукамі ствараў арганізацыю ў справе незалежнага назіраньня. Потым ён адхіліў людзей, якія стваралі сетку па ўсёй Беларусі, а затым стаў самаўпраўна вырашаць пытаньні”.
XS
SM
MD
LG