Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Латвіі М.Мора: “Сюжэт на БТ стаў шокам для беларускага народу”


Радыё Свабода З камэнтарамі да сытуацыі вакол другога сакратара пасольства Латвіі ў Менску Рэйма Шмітса выступіла пасол Латвіі ў Беларусі Майра Мора.

“Звычайна, калі ўзьнікаюць праблемы, то дыпляматычна яны вырашаюцца іначай – не такім правакацыйным спосабам, як гэта робіць Беларусь”, – заявіла Майра Мора ў інтэрвію латвійскаму інфармацыйнаму агенцтву LETA. Паводле словаў латвійскага пасла, паказ па Беларускім тэлебачаньні сюжэту з дэманстрацыяй гомасэксуальнага полавага акту стаў шокам для беларускага народу.

Нагадаем: карэспандэнты БТ сьцьвярджалі, што адзін з герояў гэтага сюжэту – другі сакратар пасольства Латвіі, а Міністэрства замежных справаў Латвіі назвала факт паказу сюжэту “чарговай правакацыяй супраць Латвійскай дзяржавы і яе дыпляматаў”.

27 ліпеня ў адносінах да супрацоўніка пасольства Латвіі ў Беларусі Рэйма Шмітса была заведзеная крымінальная справа – дыплямату інкрымінуюць распаўсюджваньне парнаграфічнай прадукцыі. Агенцтву “Інтэрфакс” ва ўпраўленьні ўнутраных справаў Менгарвыканкаму паведамілі, што папярэдняе расьсьледаваньне гэтай справы будзе весьціся каля месяца, затым пракуратура накіруе вынікі расьсьледаваньня латвійскаму боку.
XS
SM
MD
LG