Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У Беларусі рэжым больш бязьлітасны, чым у Польшчы за савецкім часам”


Радыё Свабода Рэакцыя віцэ-сьпікера Сэйму Польшчы Браніслава Камароўскага на прысуд актывістам "Партнэрства".

(Браніслаў Камароўскі: ) “Я ўспамінаю часы камуністычнай улады ў Польшчы. Сам неаднойчы арганізоўваў апазыцыйныя дэманстрацыі, ладзіў розныя акцыі, якія, натуральна, былі незаконнымі з пункту гледжаньня ўладаў. Мяне некалькі разоў часова затрымлівалі, каралі штрафамі. Тэарэтычна мне і такім, як я, пагражала больш жорсткае пакараньне, але рэжым ніколі не пайшоў на тое, каб пасадзіць нас за гэта ў турму.

Мне вельмі прыкра, што праз столькі гадоў ў цяперашняй Беларусі рэжым Аляксандра Лукашэнкі значна больш бязьлітасны, чым той, што быў у Польшчы ў савецкія часы. Працэс над сябрамі “Партнэрства” сьведчыць аб тым, наколькі далёка беларускім уладам да разуменьня неабходнасьці дэмакратычных пераменаў, якія адбыліся ў большасьці краінаў рэгіёну.

Я спачуваю гэтым маладым хлапцам і дзяўчыне. Мы салідарныя зь імі. Будзем імкнуцца, каб аб гэтым працэсе даведаўся ўвесь сьвет. Рэжым павінен разумець, што такія рэпрэсіі выклічуць толькі нянавісьць і не дазволяць Беларусі адпавядаць эўрапейскім стандартам”.
XS
SM
MD
LG