Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ патрабуе ад Менску “неадкладнага тлумачэньня” ў справе дыплямата


Радыё Свабода Цяперашняе фінскае кіраўніцтва Эўразьвязу выказала незадаволенасьць захадамі афіцыйнага Менску ў дачыненьні да латвійскага дыплямата.

На мінулым тыдні беларускія ўлады санкцыянавалі ператрус у кватэры другога сакратара амбасады Латвіі ў Менску Рэйма Шмітса й абвінавацілі яго ў распаўсюдзе парнаграфічнай прадукцыі.

Як вынікае з прынятай учора ў Хэльсынкі заявы, у дыпляматычным скандале паміж Латвіяй і Беларусьсю, што распаліўся ў выніку памянёных падзей, ЭЗ займае пазыцыю Рыгі.

Прэзыдэнцтва ЭЗ, гэтак жа як і МЗС Латвіі, бачыць у дзеяньнях беларускіх уладаў парушэньне Венскай канвэнцыі 1961 году й патрабуе ад Менску як “неадкладнага тлумачэньня”, гэтак і выкананьня сваіх міжнародных абавязаньняў.
XS
SM
MD
LG