Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд у справе “Партнэрства” абвесьцяць сёньня ў 15.00 (фота)


Любоў Лунёва, Менск А 15-й гадзіне судзьдзя Леанід Ясіновіч абвесьціць прысуд у крымінальнай справе над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”. Эніру Браніцкую, Міколу Астрэйку, Аляксандра Шалайку й Цімафея Дранчука абвінавачваюць у кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы й інтарэсы грамадзянаў. За гэта могуць пакараць арыштам, альбо пазбаўленьнем волі на тэрмін ад аднаго да трох гадоў.

Арыштавалі актывістаў “Партнэрства” 21 лютага супрацоўнікі КДБ. Зьняволеных трымалі паасобку ў камэрах сьледчага ізалятару КДБ – так званай “амэрыканкі”. Пазьней Эніру Браніцкую й Аляксандра Шалайку перавялі на Валадарку. Дэпутаты парлямэнту краінаў Эўразьвязу выказвалі занепакоенасьць лёсам арыштаваных актывістаў “Партнэрства” – арганізацыі, якую стваралі выключна для назіраньня за выбарамі.

Суд пачаўся 28 ліпеня й праходзіў за зачыненымі дзьвярыма. Каля будынку суду штодня зьбіраюцца сваякі арыштаваных, іхныя паплечнікі з дэмакратычнага моладзевага руху, палітыкі. Некалькі разоў туды прыходзілі амбасадары краінаў Эўразьвязу й АБСЭ.


Выканаўца абавязкаў амбасадара ЗША ў Беларусі Джонатан Мур перад будынкам суду


Адзін з тых, хто прыйшоў падтрымаць сяброў "Партнэрства". На майцы – надпіс "Суд над "Партнёрством" і фотаздымкі Э.Браніцкай, А.Шалайкі, Ц.Дранчука і М.Астрэйкі
XS
SM
MD
LG