Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“У БРСМ мяне падманулі”


Радыё Свабода “Што б зацікавіла вас у моладзевай арганізацыі, чым яна павінна займацца, каб вы ўступілі ў яе?” Апытаньне ў сталіцы.

(Юнак: ) “Каб яны мелі большы ўплыў на працэсы, якія адбываюцца ў нашай краіне”.

(Юнак: ) “Мне было б цікава, калі б гэта была нейкая анарха-арганізацыя, каб там былі прадстаўнікі анарха-культуры”.

(Дзяўчына: ) “Новыя магчымасьці для рэалізацыі сваіх магчымасьцяў”.

(Юнак: ) “Калі гэта арганізацыя будзе не палітычнай, бо цяпер зьвязвацца з палітыкай неяк, ну… Калі б у гэтую арганізацыю ўваходзіла інтэлектуальная моладзь”.

(Дзяўчына: ) “Нейкія канкрэтныя дзеяньні, а ня проста словы на вецер. Калі я пабачу, што яны рэальна нешта зрабілі, то так, з задавальненьнем бы ўступіла. Мяне найбольш цікавяць ці то культурніцкія праекты, ці то дабрачынныя фонды, якія займаюцца рэстаўрацыяй на розных замках”.

(Юнак: ) “Хацелася б нефармальнага больш”.

(Юнак: ) “Галоўнае, каб яна не была клёнам БРСМ. Менавіта сапраўднага патрыятызму хацелася б, а не таго штучнага, які прышчапляецца нам дзяржаўнымі арганізацыямі”.

(Юнак: ) “Гледзячы, якая арганізацыя. Нешта цікавае, прывабнае”.

(Дзяўчына: ) “Мабыць, нейкія мерапрыемствы для моладзі. Каб цікава было там”.

(Юнак: ) “Вандроўкі, глядзець архітэктурныя помнікі, вывучаць гісторыю”.

(Юнак: ) “Ня ведаю, што б зацікавіла”.

(Юнак: ) “Калі яны нешта паабяцалі моладзі, то няхай выконваюць гэта. А ня так, што паабяцаў, а зрабіў не да канца і правільна. У БРСМ мяне падманулі”.
XS
SM
MD
LG