Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Да вясельля мяне жонка называла зайчыкам. Цяпер – "сьвінтусам”


Радыё Свабода Статыстыка сьведчыць - усё менш людзей афіцыйна афармляюць адносіны: бяруць шлюб. У Францыі разводзяцца палова параў, у Расеі на 100 шлюбаў - 70 разводаў. Падобная сытуацыя ў бальшыні краінаў Эўропы.

Апытаньне Свабоды ў Менску: “Ці паўплывала афармленьне шлюбу на вашыя адносіны са сваёй другой паловай?”

(Спадар: ) “Дамоў прыяжджаеш, усё ўтульна: цябе чакаюць, любяць, кормяць. Пасьля ўступленьня ў шлюб настолькі стала лепей, што ня ведаю, як гэта перадаць!”

(Спадар: ) “Ага, да вясельля мяне жонка называла “зайчыкам”. А цяпер кажа: “Чаму ізноў, сьвінтус, вядра ня вынес!”

(Спадарыня: ) “Адносіны ў нас трохі зьмяніліся. Калі пачыналі сустракацца, ён мне насіў кветкі, падарункі вельмі добрыя, мы хадзілі ў разныя цікавыя месцы. А зараз – сямейны быт. Перасталі рабіць адзін аднаму сюрпрызы. Зрабілася жыцьцё звычайным, камфортным”.

(Спадар: ) “Я ажаніўся амаль год таму. Зараз ужо ня так шмат свабоды. Жонка час ад часу кантралюе некаторыя мае размовы па мабільным тэлефоне. Сам больш працую – і на рамантычныя адносіны ўжо не засталося ні фантазіі, ні часу, ні жаданьня. Папракае! Гэтак званая “бытавуха”: ня так шкарпэткі павесіў, ня так гарбату заварыў! Зьяўляецца адчуваньне, што я ўвогуле нічога не магу. І тое ня так, і гэтае ня так!”

(Спадарыня: ) “Сустракаліся – ўсё так прыгожа было. А зараз зьвяртаесься да яго з якой просьбай, ён: “Ну вось ізно-о-оў!” Прыгатую штосьці – ня так, нешта яшчэ зраблю – зноў ня так. Праць ня ўмею, гатаваць ня ўмею, анічога ня ўмею! А калі ж сустракаліся – усё ўмела!”
XS
SM
MD
LG