Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Швэцыі працягне лінію на дэмакратычныя перамены ў Беларусі


Паводле БелаПАН “Урад Швэцыі прадоўжыць ажыцьцяўляць сваю актыўную лінію, як у рамках Эўрапейскага Зьвязу, так і ў двухбаковым парадку, мэта якой – дэмакратычныя перамены ў Беларусі", – пра гэта гаворыцца ў лісьце прэм''ер-міністра Швэцыі Ёрана Пэрсана, адпраўленым лідэру аб''яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандру Мілінкевічу.

Паводле Ёрана Пэрсана, “поруч з палітычнымі захадамі, зробленымі Эўразьвязам, такімі як абмежаваньні ў выдачы візаў і замарожваньне рахункаў, праграма новага эўрапейскага суседзтва і партнэрства, якая ўвойдзе у сілу з 2007 году, дасьць магчымасьці для пашырэньня падтрымкі недзяржаўных арганізацыяў і незалежных сродкаў масавай інфармацыі”.

Ёран Пэрсан запэўніў лідэра аб''яднаных дэмакратычных сілаў, што суседнія краіны ўважліва сочаць за сытуацыяй у Беларусі. “Для ўраду Швэцыі ў цэлым і для мяне ў прыватнасьці Беларусь зьяўляецца краінай, якая належыць да эўрапейскай сям''і нацыяў. Аднак неабходны карэнныя зьмены для таго, каб вашая краіна магла зноў заняць у ёй сваё месца", – зазначыў прэм''ер-міністар Швэцыі ў лісьце да Аляксандра Мілінкевіча.
XS
SM
MD
LG