Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыніч лічыць, што трэба выбачыцца перад Латвіяй


Ганна Соўсь, Менск Дыпляматычны скандал паміж Латвіяй і Беларусьсю для Радыё Свабода пракамэнтаваў экс-амбасадар Беларусі ў Латвіі Міхаіл Марыніч. Ён лічыць, што менавіта беларускія ўлады нясуць адказнасьць за гэты канфлікт.

(Марыніч: ) “Яны мусяць папрасіць прабачэньня. Гэта, безумоўна, парушэньне дыпляматычных нормаў і правіл, прадугледжаных Венскай канвэнцыяй 1961 году. Тлумачэньні міністра ўнутраных спраў Беларусі – несур’ёзныя. Такія дзеяньні могуць прывесьці да разрыву дыпляматычных стасункаў з Латвіяй, што супярэчыць нашым двухбаковым дачыненьням”.
XS
SM
MD
LG