Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве падпісалі Унівэрсал нацыянальнай еднасьці, але без Цімашэнкі


Юры Сьвірко, Кіеў Пасьля 15-й гадзіны ў сакратарыяце прэзыдэнта Ўкраіны распачалося падпісаньне Ўнівэрсалу нацыянальнай еднасьці. Першым свій подпіс паставіў лідэр камуністаў Пятро Сіманенка, які даволі доўга дапісваў свае агаворкі. Віктар Юшчанка нават зрабіў яму заўвагу: "А тое сорамна перад калегамі".

Далей тэкст падпісалі прадстаўнікі фракцыяў сацыялістычнай партыі, блёку "Наша Ўкраіна", Партыі рэгіёнаў (ад яе подпіс паставіў Віктар Януковіч), а таксама цяперашні прэм''ер Юры Еханураў, сьпікер Рады Аляксандар Мароз і сам прэзыдэнт Віктар Юшчанка.

Юліі Цімашэнцы на подпіс тэкст нават не прапанавалі, бо яна раней адмовілася гэта рабіць, назваўшы яго "актам капітуляцыі памаранчавых ідэалаў" і абвясьціўшы пра пераход яе блёку ў апазыцыю.

Віктар Юшчанка назваў падпісаньне “Ўнівэрсалу” вялікім прагрэсам і крокам да яднаньня нацыі
XS
SM
MD
LG