Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада ўжо сёньня мае прызначыць прэм''ерам Віктара Януковіча


Юры Сьвірко, Кіеў Вярхоўная Рада Ўкраіны ўжо атрымала адпаведнае прадстаўленьне на спадара Януковіча ад прэзыдэнта ды мяркуе зацьвердзіць яго кіраўніком ураду а 16-й гадзіне. Перад гэтым у сакратарыяце прэзыдэнта адбудзецца падпісаньне Ўнівэрсалу нацыянальнага адзінства, якога дабіваўся Віктар Юшчанка.

Тым часам у парлямэнце было абвешчана, што прапрэзыдэнцкі блёк "Наша Ўкраіна" і Партыя рэгіёнаў на чале зь Віктарам Януковічам падпісалі мэмарандум пра стварэньне кааліцыі ў новым фармаце, да якога далучацца іншыя фракцыі. Аднак некаторыя прадстаўнікі "Нашай Украіны" заяўляюць, што адзінай думкі на гэты конт у фракцыі няма.

Блёк Юліі Цімашэнкі раней заяўляў, што ніколі не пагодзіцца з прэм''ерам Януковічам і ў такім выпадку пяройдзе ў апазыцыю. Прадстаўнікі блёку заявілі, што ня будуць прысутнічаць у Радзе падчас галасаваньня за Януковіча. Пакуль спадарыня Цімашэнка не камэнтавала нечаканае разьвіцьцё падзеяў на Ўкраіне
XS
SM
MD
LG