Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне Свабоды: ці існуе канфлікт паміж уладаю й творцамі?


Радыё Свабода Апытаньне на праспэкце Незалежнасьці ў Менску

(Юнак: ) “Я думаю, урад мяркуе, што людзі не павінныя лезьці туды, куды ім ня трэба. А насамрэч, я лічу, яны гавораць пра тое, пра што іншыя баяцца казаць. І таму многім ствараюць перашкоды”.

(Спадар: ) “Вы ведаеце, я сам музыкант, і мне падаецца, што гэта проста ўдача. Адзін нарадзіўся пад шчасьлівай зоркай, а іншы – ня вельмі. Вось і ўсё”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, кожны павінны займацца сваёй справай. І яшчэ я думаю, што калі нехта пытаецца, хто і ў чым вінаваты, то варта спытацца – а ў чым ты сам вінаваты? Вось тады ў краіне будзе парадак”.

(Спадар: ) “Улады, яны самавыяўляцца людзям не дазваляюць”.

(Юначка: ) “Улады, канечне”.

(Спадар: ) “Я думаю, што ўлады заціскаюць людзей, вось і канфлікты здараюцца. А хто з гэтай улады любіць, каб іх крытыкавалі? Таму гэтак і атрымоўваецца”.

(Юнак: ) “Магчыма, што гэтыя людзі свабодныя ад рэжыму, свабодныя ад палітыкі, а ў нашай дзяржаве гэтага ня любяць. Яны проста незалежныя, а дзяржава ня любіць незалежных людзей. Нашай дзяржаве патрэбна, каб кожны чалавек быў абавязаны дзяржаве хоць чымсьці, каб дзяржава мела над ім кантроль. Таму, я думаю, канфлікты і здараюцца”.
XS
SM
MD
LG