Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што для вас незалежнасьць Беларусі?


Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Шаснаццаць гадоў таму, 27 ліпеня 1990 году, Вярхоўны Савет прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. 1 ліпеня сёлета Аляксандар Лукашэнка заявіў, што завершана будаўніцтва сувэрэннай дзяржавы Рэспублікі Беларусі. Што ж такое незалежнасьць Беларусі? Гэтае пытаньне жыхарам Гарадзенскай вобласьці задаваў наш карэспандэнт

(Карэспандэнт: ) “Што такое для вас ёсьць незалежнасьць Беларусі?”

(Спадар: ) “У нас наагул цяпер усё няпэўна, развал. Калгас развалілі – і ўсё: працы няма, адным словам у нас тупы кут”.

(Спадарыня: ) “Напэўна, у першую чаргу, разьвіцьцё эканомікі: калі ў крамах будзем купляць свае харчы й будзем ведаць, што яны экалягічна чыстыя. Самае галоўнае: каб у людзей была праца. Значыць, будуць і грошы. І тады мы незалежныя ад іншых”.

(Спадар: ) “Для мяне незалежнасьць – гэта самастойнасьць. І наш прэзыдэнт праводзіць правільную палітыку: народ сам усё вырашае й дэпутаты падтрымліваюць”.

(Сталы спадар: ) “Ды што яна можа азначаць? Мы такія самыя, як усе…”

(Дзяўчына: ) “Ня ведаю нават”.

(Хлопец: ) “Мне падабаецца, што я жыву ў Беларусі. Здаецца, свабодная краіна й паціху разьвіваецца”.

(Спадарыня: ) “Шмат чаго азначае. Тое, што мы ні ад каго не залежым, свабодная нацыя. Усё што хочам, тое й маем”.

(Дзяўчына: ) “А я ня буду адказваць. Можна?”

(Спадар: ) “Лепш стала жыць, праца лепшая”. (Дзяўчына: ) “Ні ад кога не залежыць… Зрэшты, ня ведаю. Трэба, мабыць, падумаць, перш чым адказаць на такое пытаньне”.

(Спадарыня: ) “А мне нічога больш у гэтым жыцьці непатрэбна. Мне добра ў Беларусі. Я засталася ўдавой з чатырма дзяцьмі. Сын быў у першай клясе, і я яго выхавала, а цяпер ён пайшоў у войска. І я задаволена, што ён служыць у Беларусі, а я магу да яго зьезьдзіць. Больш мне нічога не патрэбна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG