Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<b/>“Госьць на Свабодзе” – Генадзь Бураўкін


Радыё Свабода У чацьвер, 3 жніўня, ад 21.00 да 22.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 290-39-52 будзе адказваць вядомы беларускі паэт, грамадзкі дзеяч Генадзь Бураўкін.

28 жніўня ён адзначыць 70-годзьдзе. Пяцігадовы Генадзь з маці цудам пазьбег лёсу быць зажыва спаленым карнікамі. Перажытае ў маленстве праз гады лягло ў паэму “Хатынскі сьнег”. Дарэчы, першы свой зборнік вершаў ён надрукаваў у 1960-м, праз год пасьля заканчэньня журфаку БДУ.

Працаваў на радыё, намесьнікам галоўнага рэдактара газэты “Літаратура і Мастацтва”, чатыры гады быў карэспандэнтам газэты “Правда” па Беларусі. Пасьля ўзначальваў часопіс “Маладосць”, Дзяржаўны камітэт БССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні. З 1990 – пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН, з 1994 па 1995 – намесьнік міністра культуры й друку Беларусі. Зараз на пэнсіі, сябра саюзу Беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага Пэн-цэнтру.

Пытаньні Генадзю Бураўкіну можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 290-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Паспрачайцеся з цікавым суразмоўцам, падзяліцеся зь ім сваёй ідэяй!
XS
SM
MD
LG