Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка пачаў працэдуру роспуску Вярхоўнай Рады


Радыё Свабода, Кіеў А 15-й гадзіне распачаліся афіцыйныя кансультацыі прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі са сьпікерам Вярхоўнай Рады Аляксандрам Марозам і ягоным намесьнікам, а таксама лідэрамі парлямэнцкіх фракцыяў. Упершыню афіцыйна абвешчана, што кансультацыі маюць прадметам роспуск Рады.

Перад гэтым прэсавая сакратарка Віктара Юшчанкі паведаміла, што прэзыдэнт увечары выступіць з тэлезваротам да ўкраінскага народу. Мяркуецца, што ён абвесьціць пра роспуск Вярхоўнай Рады і датэрміновыя выбары.

Таксама да пачатку кансультацыяў на шматлюдным мітынгу каля Рады выступілі сьпікер Аляксандар Мароз і лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч, якія заявілі, што законных падстаў для роспуску парлямэнту няма.

Сёньня, 2 жніўня, скончыўся 15-дзённы канстытуцыйны тэрмін для падачы кандыдатуры спадара Януковіча на пасаду прэм''ер-міністра Ўкраіны для зацьверджаньня Вярхоўнай Радай. Апошняя сёньня ўжо закрыла свае паседжаньне, так і не дачакаўшыся гэтай падачы. Паводле Канстытуцыі Ўкраіны, з 25 ліпеня прэзыдэнт можа распусьціць парлямэнт. Рада пачала працаваць 25 траўня й павінна была цягам 60 дзён сфармаваць урад. Аднак урад фармуе галоўным чынам прэм''ер, якога няма ў тым ліку й зь віны прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG