Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над "Партнэрствам" працягваецца, дапыталі ўсіх сьведкаў


Любоў Лунёва, Менск У судзе над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі "Партнэрства" апыталі ўсіх сьведкаў. Пасьля перапынку судзьдзя зачытае паказаньні тых сьведкаў, якія не зьявіліся ў суд, і зачытае пісьмовыя матэрыялы справы.

Магчыма, напрыканцы судовага паседжаньня, выступіць з прамовай прадстаўнік дзяржабвінавачваньня. Некалькі дзясяткаў чалавек, нягледзячы на моцны дождж, стаяць каля будынку суду і чакаюць, якую меру пакараньня папросіць пракурор для Эніры Браніцкай, Міколы Астрэйкі, Аляксандра Шалайкі і Цімафея Дранчука.
XS
SM
MD
LG