Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Латвіі не сустрэнецца з новым амбасадарам Беларусі?


Ганна Соўсь, Менск Працягваецца дыпляматычны скандал між Беларусьсю й Латвіяй, зьвязаны зь ператрусам у кватэры другога сакратара амбасады Латвіі ў Менску, якога беларускія ўлады абвінавацілі ў распаўсюдзе порнапрадукцыі.

Міністар замежных спраў Латвіі Артыс Пабрыкс заявіў, што лічыць немагчымай заплянаваную на 9 жніўня сустрэчу з новым беларускім амбасадарам у Рызе Аляксандрам Герасіменкам, пакуль беларускі бок ня дасьць афіцыйных тлумачэньняў наконт інцыдэнту з замежным дыпляматам.

Гэтую справу разглядала ўчора камісія ў міжнародных справах Сэйму Латвіі, і яе старшыня Вайра Паэгле заявіла, што Латвія павінна неадкладна выступіць у абарону сваіх дыпляматаў і заклікаць Эўразьвяз і ААН асудзіць дзеяньні Беларусі.

Камэнтары беларускага МЗС, дэпутатаў Сэйму й прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў Латвіі – у нашым вечаровым эфіры й пазьней на сайце.
XS
SM
MD
LG