Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Казулін: “Мы павінны змагацца за будучыню Беларусі!”


Радыё Свабода Агляд некаторых публікацый у недзяржаўным друку

“Народная воля” сёньня друкуе поўны тэкст апошняга слова, зь якім зьбіраўся выступіць у судзе былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін. Адзначаецца, што аўтар зрабіў некаторыя праўкі з улікам ужо вынесенага прысуду. Вязень заяўляе: “Рэжым імкнецца запалохаць апазыцыю і ўсіх нераўнадушных людзей. Але мы павінны змагацца за будучыню Беларусі”.

3-га жніўня, роўна 10 гадоў таму, адкрылі помнік воінам-інтэрнацыяналістам на Высьпе Смутку ля Траецкага прадмесьця. Падрабязнасьці да падзеі падаюцца ў інтэрвію "Народнай волі" старшыні Беларускага саюзу вэтэранаў вайны ў Аўганістане Віктара Сівохіна. Суразмоўца ўдакладняе, што на сёньня ўжо больш як пяць тысяч беларускіх хлопцаў, якія прайшлі Аўган, - нябожчыкі, хаця непасрэдна за час вайны загінула каля 800.

“Народная воля” даведалася, што акадэмік Аляксандар Вайтовіч піша кнігу ўспамінаў і рыхтуецца да чарговага этапу палітычнай дзейнасьці. Са словаў былога старшыні Нацыянальнага сходу, мяркуецца, што ўжо ў верасьні ў Беларусі пачнуцца значныя грамадзкія падзеі.

У сьвежым нумары “Брестского курьера” рэпартаж аб галадоўцы ўладальнікаў маршрутных таксі, дзейнасьць якіх цяпер паралізаваная. Працяг тэмы – у артыкуле “Прыехалі...”. Расказвае аўтар Зьміцер Паталятаў:

(Паталятаў: ) “Напачатку летняга сэзону гараджане парадаваліся адкрыцьцю новага маршруту таксі №23 да ўчасткаў за горадам. Але рана радаваліся. Сесьці ў гэтую маршрутку – вялікая ўдача. Ёсьць таксама праблемы і пытаньні і па іншых маршрутках”.

Тыднёвік “Вольнае Глыбокае” паведамляе, што ў рэгіёне ўпершыню летам, а не, як звычайна, восеньню, пачалі масавы адстрэл дзікоў. Дазвол на гэта атрыманы ў Міністэрстве аховы прыроды. Людзі скардзяцца, што капытныя набягаюць на пасевы і зьнішчаюць іх. Лічбы мясцовай вайны зь дзікамі называе журналіст Уладзімер Скрабатун:

(Скрабатун: ) “Дазволілі застрэліць больш як 200 дзікоў у цёплы пэрыяд году. У суседнім Браслаўскім раёне ўвогуле сёлета ліміт здабычы дзікоў павялічаны да 600 галоў. Дазволена паляваць штодзённа”.

Уладзімер Скрабатун удакладніў, што ранейшая забарона на адстрэл дзікоў летам тлумачылася клопатам пра небясьпеку для вывадку. Сёлета экспэрымэнт не забараняе забойства дзікіх парсюкоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG