Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне "Свабоды": што такое незалежнасьць Беларусі?


Альгерд Невяроўскі, Менск Шаснаццаць гадоў таму Вярхоўны Савет прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. 1 ліпеня сёлета Аляксандар Лукашэнка заявіў, што завершана будаўніцтва сувэрэннай дзяржавы Рэспублікі Беларусі. Што ж такое незалежнасьць Беларусі?

(Карэспандэнт: ) “Што такое для вас ёсьць незалежнасьць Беларусі?”

(Спадар: ) “Самастойнасьць краіны, свабода ў вырашэньні зьнешняй палітыкі”.

(Спадарыня: ) “Неўмяшаньне ў нашы дзяржаўныя справы. Мы самастойна прымаем рашэньні”.

(Спадар: ) “Незалежнасьць, калі кожны чалавек можа гаварыць тое, што думае. Эканамічна ўсе краіны ад іншых залежныя, а палітычна – улады іншых краінаў ня могуць уплываць на дзеяньні нашых уладаў”.

(Спадар: ) “Свабода слова й незалежнасьць людзей. Гэта для мяне галоўнае”.

(Спадар: ) “Калі краіна не залежыць ад іншых”.

(Спадар: ) “Каб намі ніхто не кіраваў збоку”.

(Хлопец: ) “Калі Беларусь не залежыць ад іншых дзяржаў – ад Расеі, ці ад якой іншай краіны. Калі Беларусь – свабодная краіна”.

(Спадар: ) “Гэта свабода ўнутры сябе. Але гэтую свабоду можа забясьпечыць толькі дзяржава, якая не заціскае асобы”.

(Хлопец: ) “Незалежнасьць для кожнага розная. У Беларусі мне не падабаецца палітыка. Няма праўды, свабоды, справядлівасьці. У незалежнай Беларусі павінны захоўвацца правы чалавека, сумленныя выбары. Каб урад заняўся зьніклымі людзьмі”.

(Пэнсіянэр: ) “Беларусь павінна быць такой, якой і ёсьць. Толькі без Лукашэнкі”.

(Спадарыня: ) “Незалежная – значыць самастойная”.

(Спадар: ) “Гэта незалежныя палітыка й эканоміка”.

(Хлопец: ) “Гэта свабода, сувэрэнітэт. Кожны чалавек незалежны ў сваіх правах. Людзі маюць права рабіць, што хочуць. Натуральна, у рамках закону”.

(Хлопец: ) “Для мяне – гэта незалежнасьць ад суседніх краінаў і поўная свабода слова. Свабода ўсіх правоў, якія яшчэ прыдумалі старажытныя рымляне”.

(Спадар: ) “Калі людзі адчуваюць сябе ў краіне камфортна й ніхто ня мае права нападаць на Беларусь”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG