Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці адбылася акцыя ў падтрымку галадоўнікаў


Радыё Свабода Раніцай 1-га жніўня каля дзясятка таксовак спыніліся на канцавым прыпынку маршруту №15, блізу рынку аўтазапчастак, што ў мікрараёне “Ўсход”. Тут жа сабраліся прадстаўнікі грамадзкасьці, пераважна моладзь, якія назвалі сяба групай падтрымкі галадоўнікаў. Напярэдадні акцыі валянтэры, а таксама кіроўцы таксі распаўсюдзілі ўлёткі з заклікам “Разам мы пераможам!”, у якіх патлумачваецца прычына галадоўкі берасьцейскіх таксістаў.

Удзельнікі акцыі не парушалі графіку руху таксовак, і толькі абмежаваліся абмеркаваньнем сытуацыі вакол галадоўкі.

Некаторыя арганізатары наракалі на тое, што ўдзельнікаў акцыі было няшмат. Нават уладальнікі таксовак, што падпадаюць пад прэзыдэнцкі Ўказ, ня ўсе падтрымалі ініцыятыву.

Рада ўладальнікаў таксі, якая амаль штодня абмяркоўвае далейшыя дзеяньні, лічыць: падобныя акцыі трэба праводзіць, аднак, больш рашуча.

Нагадаем: галадоўка доўжыцца ўжо 28-ы дзень.
XS
SM
MD
LG