Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чаму ў БДУ сёлета недабор абітурыентаў?


Ганна Соўсь, Менск Сёлета ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце ўпершыню назіраецца недабор абітурыентаў на шэраг факультэтаў дакладных навук. З гэтае прычыны кіраўніцтва БДУ зьвярнулася ў Міністэрства адукацыі з просьбай дазволіць дадатковы прыём дакумэнтаў на дзённыя бюджэтныя аддзяленьні факультэтаў, дзе бракуе абітурыентаў.

Прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту цягам апошніх дзён падаюць супярэчлівую інфармацыю, што да спэцыяльнасьцяў, на якія адзначаецца недабор абітурыентаў. Паводле прэсавай службы БДУ – гэта дзённыя аддзяленьні бюджэтнай формы навучаньня на хімічным, фізычным, мэханіка-матэматычным факультэтах, а таксама факультэце радыёфізыкі й электронікі па шэрагу спэцыяльнасьцяў. На завочным факультэце недабор абітурыентаў азначыўся гэтаксама на мэхмат і некаторыя аддзяленьні факультэтаў журналістыкі, філязофіі й сацыяльных навук, філялягічнага й гістарычнага факультэтаў.

Сёньня ж сакратар прыёмнай камісіі ўнівэрсытэту Вячаслаў Малафееў удакладніў для Радыё Свабода, што на дадзены момант недабор абітурыентаў на дзённую форму навучаньня ёсьць толькі на факультэты фізыкі, радыёфізыкі й электронікі. На вышэйзгаданыя факультэты дакладных навукаў конкурс невялікі – крыху больш за 1 чалавек на месца.

Вячаслаў Малафееў тлумачыць недабор абітурыентаў і невысокі коннкурс у гэтых дысцыплінах сярод іншага тым, што БДУ праводзіць дадатковы профільны іспыт па фізыцы, адрозна ад іншых ВНУ, дзе абмяжоўваюцца вынікамі тэставаньня. Іншыя фактары спрацоўваюць, вядома, таксама.

(Малафееў: ) “Інтарэс да гэтых спэцыяльнасьцяў паніжаецца й саступае ўстойліваму інтарэсу да гуманітарных спэцыяльнасьцяў. На тое самае правазнаўства традыцыйна конкурс 3 з паловай чалавекі на месца”.

Пра называныя ды іншыя прычыны недабору абітурыентаў у БДУ – у нашым вечаровым эфіры й пазьней на сайце.
XS
SM
MD
LG