Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе сьведкі, якіх выклікалі на суд “Партнэрства”, зьявіліся на пасяджэньне


Радыё Свабода У судзе Цэнтральнага раёну Менску працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”. Каля будынку суду сабраліся паплечнікі Аляксандра Шалайкі, Эніры Браніцкай, Міколы Астрэйкі, Цімафея Дранчука.

Адвакат Вера Страмкоўская выходзіла на ганак суду ў часе перапынку і ўзяла ад сваякоў ваду для арыштаваных. Яна паведаміла, што ідзе апытаньне сьведак у справе. Усе сьведкі, якіх выклікалі на суд, зьявіліся.

Прадстаўнікі амэрыканскай амбасады прыйшлі да будынку суду, каб сустрэцца са сваякамі арыштаваных актывістаў “Партнэрства”. Выканаўца абавязкаў амэрыканскага амбасадара Jonathan Moore сказаў Радыё Свабода, што ён прыйшоў выказаць ім сваю падтрымку, а таксама паведаміць, што прадстаўнікі дыпмісіі сочаць за гэтай судовай справай, як і за шэрагам іншых, распачатых паводле палітычных матываў.

Эніру Браніцкую, Міколу Астрэйку, Аляксандра Шалайку і Цімафея Дранчука абвінавачваюць у кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы і інтарэсы грамадзянаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG