Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Незалежнае назіраньне патрэбнае, каб паверылі ў адзінага прэзыдэнта"


Любоў Лунёва, Менск Ці патрэбныя незалежныя назіральнікі на выбарах?

(Студэнт: ) "Ну, так. Патрэбныя назіральнікі, канечне”.

(Юнак: ) “Трэба ж, каб паверылі ў адзінага прэзыдэнта, што яго па-сапраўднаму абралі”.

(Пэнсіянерка: ) “Дачушка, нічога не разумею – трэба гэта, ці – не”.

(Мужчына сталага ўзросту: ) “Трэба. Каб не было фальсыфікацыі вынікаў выбараў”.

(Студэнтка: ) “Лічу, што гэта патрэбна, бо кожны павінен мець уласную свабоду выбару. Магчыма, гэта трэба дзеля таго, каб больш давяралі вынікам”.

(Будаўнік:) “Канечне, гэта патрэбна, каб было ўсё аб’ектыўна, згодна з законам”.

(Інжынер: ) “Выбары свабоднымі не былі й ня будуць. Вынікі вядомыя. Свабода выбараў ужо забаронена”.

(Настаўнік: ) “Безумоўна, назіральнікі незалежныя патрэбныя. Ва ўсім сьвеце практыкуецца незалежнае назіраньне. Думаю, што мы як эўрапейская краіна мусім прытрымлівацца агульных прынцыпаў, прынятых ва ўсім сьвеце”.

(Рабочы-механік: ) “Патрэбныя назіральнікі. Трэба, каб урад трымаў сябе ў руках і трымаўся закону”.

(Энэргетык: ) “Трэба. Назіральнікі дзеля таго, каб выбары былі празрыстыя і не было магчымасьці для махінацыяў і розных фокусаў. Трэба, каб яны былі праўдзівыя, а не такія, як гэта камусьці хочацца”.
XS
SM
MD
LG