Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Начная аБЛОГа" – 31 ліпеня


Дзьмітры Падбярэскі, Менск Прывітаньне! Вашай увазе — паведамленьні, меркаваньні з беларускага Сеціва ў апошні дзень ліпеня.

Карыстальнік Aleg зь іроніяй занатаваў сёньня ў сваім ЖЖ-дзёньніку aleg.livejournal.com : “З задавальненьнем паглядзеў “У цэнтры ўвагі”. Асабліва парадаваў сюжэт пра работніка латыскай амбасады, які неабыякавы да мужчынскага полу. Праца чэсных журналістаў выдатная: усё прыплялі — і намётавы гарадок, і порначасопісы, і апазыцыю. Камэнтары наогул беспадобныя”.

Больш жорсткі ў выказваньні Sai17, удзельнік суполкі ЖЖ-суполкі brest_by community.livejournal.com/brest_by :“На гэты раз быў сьмешны менавіта мсье Зімоўскі, які засунуў свой нос у чужую задніцу і чужыя трусы… Калі не памыляюся, тыя, што назіраюць у замочныя шчыліны за сэксам, таксама пазначаюцца нейкім мэдычным тэрмінам, а ўжо тыя, хто назірае за пэдэрастамі, — гэта ваашчэ нейкая асобая клініка”.

Да вашай увагі сайт “Менскі бровар” browar.euro.ru. Калі вы думаеце, што там можна чытаць толькі пра піва, дык вы памыляецеся. Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў, узоры беларускіх грошай, бел-чырвона-белы сьцяг ды ў дадатак да піва фоткі з “Плэйбоя” на халяву. А яшчэ — розныя тэматычныя жарты.

У форуме сайту “Крытычная маса. Пакатушкі на роварах супраць засільля аўтамабіляў” cm.active.by можна пазнаёміцца з акустычнай сыстэмай для ровара. Гэта камэнтуе нехта Snakebit: “Гэта класна для выпендрожу, але практычнасьці тут 0!.. Па мне прасьцей MP3 у вушы ўтыркнуць і слухаць! Але ў натоўпе, безумоўна, крута! Галоўное, музло добрае падабраць, каб не асьвісталі!”

У суполцы minsk_by community.livejournal.com/minsk_by карыстальнік schukun іранізуе: “Программа “Ваш очевидец”. Галоўны прыз атрымлівае Аляксандр Рыгоравіч зь Менску, якому пашчасьціла зьняць на камэру сотавага тэлефону выбух ракеты-носьбіта з першым беларускім спадарожнікам “БелКА” на борце”.

Карыстальнік booxter у сваім ЖЖ-дзёньніку booxter.livejournal.com задаецца пытаньнем: “Людцы! Адкажыце, калі ласка, як лепш перакласці англійскае слова “click” (у сэнсе кампутарнай мышы) на беларускую мову?”. На гэта aneta_spb адказвае: “А мне здаецца, тут можна і запазычыць. Тым больш, што пераКЛІКаецца з “клікнуць”. Сапраўды, калі цісьнеш на мыш, то выклікаеш — сайт, старонку, малюнак...”

Добрая парада, скарыстайцеся зь яе. А пакуль што дасылайце нам свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24. “Начная аблога”, Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустэнемся…
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG