Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М. Машкевіч: Беларусь зрабіла 10 крокаў назад у Савецкі Саюз


Радыё Свабода Дыпляматычны скандал у Беларусі з латвійскім дыпляматам мы папрасілі пракамэнтаваць былога пасла Польшчы ў Беларусі Марыюша Машкевіча. Свой адказ спадар Машкевіч пачаў з успаміну аб сваёй дыпляматычнай працы ў Менску.

(Машкевіч: ) “Калі я быў паслом у Беларусі, мае супрацоўнікі, якія жылі на вуліцы Чырвонаармейскай у Менску – там ёсьць такі адмысловы будынак для дыпляматаў – часта гаварылі, што ў іх адсутнасьць хтосьці прыходзіў да іх, штосьці кранаў, рэчы ляжалі не на сваіх месцах. Гэта была "нармальная" практыка беларускіх спэцслужбаў. Але тады яны працавалі сакрэтна. У гэтым выпадку з латвійскім дыпляматам яны вырашылі пайсьці іншым шляхам – зрабілі скандал пра інтымнае жыцьцё чалавека. Вельмі дрэнна, што спэцслужбы выкарыстоўваюць такія мэтады для сваёй працы супраць замежных дыпляматаў.

Тое, што сёньня ў Беларусі выкарыстоўваецца супраць дыпляматаў, паказвае, што гэта краіна прайшла ўжо 10 крокаў у Савецкі Саюз . Тое, што было ў Савецкім Саюзе, ня так часта здаралася ў краінах пастсавецкай прасторы. Тое, што Беларусь выкарыстоўвае гэта, паказвае, што яны вельмі глыбока зайшлі ў Савецкі Саюз.

Я ня ведаю подбіўкі сытуацыі, можа быць дыплямат быў завербаваны і не хацеў працаваць для іх, і тады яго пачалі шантажаваць. Можа, ён проста сябраваў з кімсьці з апазыцыі, і хацелі паказаць, што апазыцыя – гэта гамасэксуалісты, педафілы, і таму паказалі такі сюжэт.

Але ў любым выпадку вельмі кепска, што інтымнае жыцьцё людзей выкарыстоўваецца для такіх палітычных мэтаў.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG