Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Беларусі ў ЗША – пра “Акт аб дэмакратыі для Беларусі”


Радыё Свабода Пасол Беларусі ў Злучаных Штатах Міхаіл Хвастоў сумняецца, што працяг дзеяньня “Акта аб дэмакратыі ў Беларусі” “падарве міжнародныя пазыцыі Беларусі”. Зараз працяг дзеяньня гэтага закону абмяркоўваецца ў кангрэсе ЗША.

Паводле Міхаіла Хвастова, прычына актыўнасьці ініцыятара гэтай прапановы кангрэсмэна Крыстафэра Сьміта – ягонае жаданьне пераабрацца ў палату прадстаўнікоў у лістападзе сёлета.

“Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” прадугледжвае аказаньне фінансавай дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасьці. Пасол Хвастоў заявіў, што падыходы беларускіх уладаў вядомыя – ніякія замежныя фінансавыя сродкі на такія мэты не павінны патрапляць у Беларусь.

Міхаіл Хвастоў таксама паведаміў, што нягледзячы на абмежаваньні, за першае паўгодзьдзе гэтага году экспарт Беларусі ў ЗША ў параўнаньні з мінулым годам павялічыўся ўдвая і склаў 160 мільёнаў даляраў. ЗША ўваходзяць у дзясятку асноўных гандлёвых партнэраў Беларусі, – падкрэсьліў Міхаіл Хвастоў.
XS
SM
MD
LG