Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Для нармалізацыі стасункаў з Польшчай Беларусь павінна спыніць рэпрэсіі"


Радыё Свабода Пра гэта міністар замежных справаў Польшчы Ганна Фатыга заявіла ў інтэрвію міжнароднаму інтэрнэт-парталу "Wider Europe", якое абнародавана 31 ліпеня.

Паводле яе, Польшча зацікаўленая ў нармалізацыі стасункаў зь Беларусьсю. "Нашы народы аб''ядноўвае агульная гісторыя, блізкасьць моў, агульныя традыцыі, шматвяковыя эканамічныя, палітычныя і культурныя сувязі", – зазначыла міністар.

Яна, аднак, дадала, што "ў імя далейшага разьвіцьця двухбаковых адносінаў, а таксама прымаючы да ўвагі агульнапрынятыя эўрапейскія стандарты, беларускія ўлады павінны спыніць ужываньне рэпрэсіяў у дачыненьні да апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, а таксама адмовіцца ад практыкі стварэньня нэгатыўнага вобразу Польшчы ў афіцыйных беларускіх сродках масавай інфармацыі", – заявіла кіраўнік польскага зьнешнепалітычнага ведамства.

Паводле спадарыні Фатыгі, сур''ёзны неспакой уладаў Польшчы выклікае "парушэньне ўладамі Беларусі грамадзянскіх правоў, у тым ліку права на свабоду слова, на атрыманьне інфармацыі зь незалежных крыніц, свабоды дзейнасьці прафсаюзаў, права на вядзеньне свабоднай гаспадарчай дзейнасьці". "Яшчэ адной важнай праблемай зьяўляецца становішча польскай меншасьці ў Рэспубліцы Беларусь", – заявіла кіраўнік польскага МЗС.
XS
SM
MD
LG