Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейская прадпрымальніца: "Буду паміраць галоднай сьмерцю"


Радыё Свабода Сёньня берасьцейскія прадпрымальнікі, якія пачалі галадоўку 5 ліпеня, вырашылі правесьці вулічную акцыю. Плянуецца, што ўладальнікі маршрутных таксі, а таксама кіроўцы супольна са сваякамі зьвернуцца да мясцовай улады з патрабаваньнем абараніць іхныя інтарэсы як падаткаплацельшчыкаў.

На Радыё Свабода зьвярнулася ўдзельніца галадоўкі Любоў Разановіч:

(Разановіч: ) “Паведаміце, што ад заўтрашняга дня я адмаўляюся ад вады –буду паміраць галоднай сьмерцю. Калі ласка, так і перадайце. Ім усім да лямпачкі: “Ага, тры тыдні галадуеце, паздыхаеце – і на гэтым будзе ўсё”. Мне 80 мільёнаў плаціць! Я буду паміраць галоднай сьмерцю на вачох ува ўсіх”.

Спадарыня Разановіч таксама паведаміла, што на сёньня ў галадоўцы прадпрымальнікаў у Берасьці ўдзельнічае 15 чалавек.

Берасьцейскія прадпрымальнікі патрабуюць адмены рашэньня падатковых органаў. Галадоўнікі адмаўляюцца выплачваць грашовы збор за ўвоз у Беларусь аўтамабіляў з камэрцыйнай мэтай. Яны тлумачаць, што ўвезьлі машыны да 2004 году, калі быў падпісаны прэзыдэнцкі Ўказ пра спагнаньне вышэйзгаданага збору.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG