Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Якога-ж хочаш апраўдання ты без павагі да людзей?” (1946)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 31 ліпеня

“Беларуская крыніца”, 1926 год. Паведамленьне з Баранавіцкага павету:

“Школ маемо даволі, але пажалься Божа! Ніводнае беларускае; толькі ў вёсцы Рачканы “для формы” ўведзена беларуская мова, як прадмет. У-ва ўсіх школах — вядомы шавіністычны дух, палітыка з вядомай добра мэтай… Настаўнікі Бог ведае адкуль, а калі пападзе, мо цудам, праўдзівы беларус (не здраднік), дык яго як “неблаганадзейнага” ціханька забіраюць за адно слаўцо праўды, сказанае вучням”.

“Беларуская крыніца”, 1936 год:

“Надовячы ў Вільні выйшаў з друку, прыгожа выданы, вялікі і багаты зьместам зборнік вершаў маладога беларускага паэта Максіма Танка пад назвай “На этапах”. Зборнік гэты нажаль адміністрацыйныя ўлады сканфіскавалі”. І другая там жа навіна: “Сёлета ў ліпні месяцы Беларускі Студэнцкі Саюз у Вільні ладзіў студэнцкую экскурсію (вандроўку) па Наваградчыне. Экскурсія гэта пачалася ад возера Сьвітэзь, пры тым аднаго з яе ўчасьнікаў студ. В.Войтаньку паліцыя арыштавала, рэшта ўчасьнікаў былі ў аднэй з вёсак легітымаваныя яўнай і тайнай паліцыяй. Экскурсія закончылася ў Наваградку”.

“Чырвоная змена”, 1946 год. Ніл Гілевіч публікуе такі “жніўны” верш:

“Ты на рамонт меў досыць часу — Не дзень, не тыдзень і не два. Доўгачаканы бой пачаўся. Што-ж не відаць твайго жніва? А ты-ж капністам быў калісьці! Не быў? Няважна, можаш быць. Ты сёння ў бой не змог-бы выйсці — Ты не гатоў да барацьбы! Якога-ж хочаш апраўдання — Ты, без павагі да людзей, Да іхняй справы, іх старання, Для іх уцехі, іх падзей?”
XS
SM
MD
LG