Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца суд над "Партнэрствам", апытваюць сьведкаў


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску працягваецца разгляд крымінальнай справы, распачатай супрацоўнікамі КДБ супраць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Партнэрства". Міколу Астрэйку, Эніру Браніцкую, Аляксандра Шалайку і Цімафея Дранчука абвінавачваюць у кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы і інтарэсы грамадзянаў. Сёньня пачалі апытваць сьведкаў у крымінальнай справе.

Эніру Браніцкую вывелі з аўтазаку без кайданкоў. Сваякам арыштаваных не дазволілі да іх наблізіцца. Будынак суду ачэплены спэцназаўцамі, яны не дазваляюць нікому зайсьці нават у двор будынку. Паколькі перад судом Цэнтральнага раёну сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх прадстаўнікі моладзевага апазыцыйнага руху, у суседнім двары стаіць аўтазак, і ў ім – байцы спэцназу міліцыі. Людзям не дазваляюць таксама стаяць насупраць вокнаў, дзе адбываецца суд.

Маці Міколы Астрэйкі запэўніла "Свабоду", што будзе стаяць цэлы дзень да канца судовага паседжаньня на знак салідарнасьці зь Міколам і ягоным сябрамі. Вера Шалайка і Паліна Астрэйка – цяжарныя, таму яны ад''ехалі дахаты, але вернуцца напрыканцы сёньняшняга судовага паседжаньня.
XS
SM
MD
LG