Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"У тэхналягічных рашэньнях мы адстаем гадоў на 30-40"


Апытаньне Свабоды ля Цэнтральнага ўнівэрмагу сталіцы Якія думкі выказваюць жыхары Менску наконт намеру ўраду Беларусі абмежаваць прысутнасьць імпартных тавараў на ўнутраным рынку краіны?

(Першая спадарыня: ) “Ня трэба абмяжоўваць. Ня трэба! На сваёй кішэні гэта пакупнік адчуе, а стымул зацікаўленасьці ў вытворцы будзе адсутнічаць”.

(Першы спадар: ) “Як спэцыяліст у тэхніцы магу адзначыць, што ў дызайне ды тэхналягічных рашэньнях мы на гадоў 30-40 адстаем ад цывілізаваных краінаў”.

(Другая спадарыня: ) “У мяне павінна быць права выбару. Да прыкладу, мне падабаецца нямецкая бытавая тэхніка. Я жадаю набыць яе ў Беларусі. Калі ж ня будзе такой магчымасьці, то, канечне, я буду супраць”.

(Другі спадар: ) “Калі б нашая дзяржава мела адпаведную вытворчасьць сваёй бытавой тэхнікі, то гэта было б адэкватна: абараняць уласнага вытворцу. Але, мяркую, большасьць насельніцтва ня згодныя, што ў нас добрая тэхніка, каб, па-першае, працавала якасна, а, па-другое, была танная. Гэта ня вельмі ўдалы крок ураду”.

(Трэцяя спадарыня: ) “Канкурэнцыя вымушае імкнуцца наперад. А ў нас: “Вось тое ўвозіць ня трэба, а сваё зробім – возьмеце. Іншага ня будзе. Ці будзе, але вельмі дарагое”.

(Трэці спадар: ) “Для мяне, у прынцыпе, аднолькава, якую тэхніку набываць, калі яна будзе працуе. Але мне падаецца, што шмат айчыннай тэхнікі не адпавядае высокім патрабаваньням”.
XS
SM
MD
LG