Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: галадоўнікі дамовіліся штодзень наведваць адно аднаго


Радыё Свабода, Берасьце Дваццаць трэці дзень у Берасьці працягваецца галадоўка ўладальнікаў і кіроўцаў маршрутных таксовак. У ёй бяруць удзел 15 чалавек.

Галадоўнікі вырашылі часьцей наведваць адно аднаго, асабліва тых, у каго стан здароўя выклікае найбольшыя асьцярогі. Сёньня прадпрымальнікі й кіроўцы сабраліся ў Любові Разановіч, дзе чарговы раз прынялі рашэньне пра доўжаньне галадоўкі.

Дарэчы, мясцовыя ўлады абавязалі тэрапэўта чацьвертай паліклінікі Берасьця штодзень наведваць Любоў Разановіч. Аднак, са слоў прадпрымальніцы, наведаньне доктара – гэта паўмера. Бо яна адчувае сябе настолькі кепска, што ня можа адказваць за наступны дзень. Тэрапэўт жа, з прызнаньня Любові Разановіч, прыходзіць дзеля “галачкі”.

Берасьцейскія прадпрымальнікі, якія пачалі галадоўку 5 ліпеня, настойваюць на адмене рашэньня падатковых органаў. Галадоўнікі адмаўляюцца выплачваць грашовы збор за ўвоз у Беларусь аўтамабіляў з камэрцыйнай мэтай, матывуючы сваю пазыцыю тым, што ўвезьлі машыны да 2004 году, у якім быў падпісаны прэзыдэнцкі ўказ аб спагнаньні памянёнага збору.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG