Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Сваю краіну трэба бараніць. Паўсюль і заўсёды"


Радыё Свабода Апытаньне Свабоды ў Менску: ці прэстыжна быць сёньня беларускім амбасадарам?

(Спадар: ) “Беларусь ужо заявіла пра сябе, па-мойму, на ўвесь сьвет, і гэта вялікі гонар. І прэзыдэнт наш езьдзіў за мяжу, і вось Вэнэсуэла, дзе знаходзіцца? А вось, калі ласка, сувязі наладжваем, а таму й прэстыжна”.

(Юначка: ) “Ведаюць і нашыя дасягненьні, і нашую культуру, і спорт, а таму вельмі прэстыжна”.

(Спадар: ) “Ня ведаю, у якой краіне. Хіба, у Расеі, бо ў Эўропе нас ніхто не паважае. А па СНД – чаму не? Можна”.

(Юначка: ) “Лічу, што зараз вельмі прэстыжна быць амбасадарам. Да прыкладу, ва Ўкраіне”.

(Спадар: ) “Пэўна, не. Вось мая дачка цяпер за мяжой знаходзіцца і як яна распавядае, то найгорш там толькі інданэзійцам і беларусам. Астатнія ўсе людзі як людзі: і літоўцы, і ўкраінцы, і расейцы. А нашыя самыя… Нялёгка там беларусам”.

(Юначка: ) “Калі ў якой-небудзь разьвітой краіне, то прэстыжна, бо там прымаюць нашых амбасадараў. А калі дзе-небудзь у Афрыцы, то ня ведаю”.

(Юначка: ) “А-а-а, няпраўда, сваю краіну трэба бараніць заўсёды й усюды. Трэба быць патрыётам сваёй краіны. Калі б нашай краіны трэба было саромецца, то яшчэ можна было бы падумаць. А нашай краінай трэба ганарыцца, бо ёсьць чым. І быць амбасадарам – гэта крута”.

(Спадар: ) “Ня ведаю. Ня быў я за мяжой”.

(Юначка: ) “Я лічу, што быць грамадзянкай ці грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, гэта вельмі прывабна, прэстыжна. І можа трэба езьдзіць у тыя краіны, дзе нас прызнаюць і паважаюць?”

(Спадарыня: ) “Сваю краіну заўсёды прэстыжна прадстаўляць, якой бы яна ні была. Пра яе заўсёды трэба казаць самае лепшае. А як па-іншаму? Менавіта так”.

(Юнак: ) “Увогуле гэта вельмі складанае пытаньне, і адназначны адказ даць вельмі цяжка. Але я лічу, што з аднаго боку гэта вельмі прэстыжна, а з іншага – вельмі складана быць нашым амбасадарам за мяжой. Бо Беларусь зараз мае ня вельмі добрыя стасункі з краінамі заходняй Эўропы. Прэстыжна? Я лічу, што выконваць такую ролю – гэта вельмі вялікая адказнасьць, таму й прэстыжна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG