Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску затрыманыя трое актывістаў (фота)


Радыё Свабода, Віцебск Машыны зь міліцыянтамі і байцамі АМОНу ўжо стаялі на Пляцы волі, калі сябры Аб''яднанай грамадзянскай прыйшлі туды з улёткамі, каб раздаваць іх мінакам. Ва ўлётках апавядалася пра гісторыю сьвяткаваньня Дня незалежнасьці, пра гэта партыйцы размаўлялі і з жыхарамі гораду, якіх сустракалі па дарозе. Аднак не пасьпелі яны прайсьці і сотні мэтраў у кірунку да ратушы, як дарогу ім перагарадзілі супрацоўнікі міліцыі.

Старшыню гарадзкой арганізацыі АГП Алену Залесскую, а таксама Веру Кавалёву і Уладзімера Сіманковіча завезьлі ў Кастрычніцкі РАУС.

Журналісты, якія бачылі іхнае затрыманьне, падышлі ў пастарунак сьледам за імі. Прачакаўшы каля гадзіны пад дзвярыма, яны даведаліся, што на ўсіх трох затрыманых ужо складзеныя пратаколы за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі.

Пакуль міліцыянты пільна патрулявалі цэнтар Віцебску, у парку каля плошчы Леніна, дзе стаіць помнік Уладзімеру Караткевічу, таксама сабраліся людзі. Вядомы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда прапанаваў ад сёньня запачаткаваць новую гарадзкую традыцыю – ён запрасіў усіх ахвотных шточацьвер прыходзіць сюды, да помніка пісьменьніку, каб супольна абмяркоўваць найбольш востыя грамадзкія ды палітычныя праблемы Беларусі.







XS
SM
MD
LG