Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Клімаў просіць дазволу на ўезд А.Лукашэнкі ў краіны Эўразьвязу


Радыё Свабода Палітвязень Андрэй Клімаў, які адбывае “хімію” ў Баршчоўцы на Гомельшчыне, накіраваў зварот да Эўрапарлямэнту, у якім патрабуе выставіць ультыматум да беларускіх уладаў па некалькіх пазыцыях.

Сярод іншага, Эўрапарлямэнт мусіць патрабаваць адхіленьня ад пасады міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава, правядзеньня расьсьледаваньня зьнікненьняў Віктара Ганчара й Юрыя Захаранкі й вызваленьня Аляксандра Казуліна.

У сваім звароце да Эўрапарлямэнту Андрэй Клімаў заклікае аказаць падтрымку апазыцыйным сілам у Беларусі. Таксама палітык выступае за ўвядзеньне візавых санкцый адносна шэрагу чыноўнікаў. Аднак жа, зь меркаваньня спадара Клімава, трэба дазволіць уезд у краіны Эўразьвязу кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
XS
SM
MD
LG