Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клецкага актывіста С.Панамарова дапытала міліцыя


Радыё Свабода У Клецку сёньня супрацоўнікі міліцыі дапыталі мясцовага актывіста дэмакратычнага руху, былога прадпрымальніка Сяргея Панамарова. Каля дзьвюх гадзін міліцыянты высьвятлялі ў яго, ці меў якое дачыненьне да труны, знойдзенай 26 ліпеня ў адным з грамадзкіх месцаў гораду.

У труне, пра якую вядзецца гаворка, ляжала пудзіла з гармонікам. Праваахоўныя органы падазраюць клецкага актывіста ў арганізацыі акцыі “Пахаваньне прадпрымальніка”, скіраванай супраць мясцовых уладаў. 25 ліпеня ў Панамарова было канфіскавана вытворчае памяшканьне, у якім той займаўся дробным бізнэсам – вырабляў драўляныя вокны, дзьверы, труны.
XS
SM
MD
LG