Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літаратары Ўкраіны спачуваюць беларусам з нагоды сьмерці Я.Брыля


Радыё Свабода Літаратары Ўкраіны спачуваюць беларускаму народу з нагоды сьмерці Народнага пісьменьніка Беларусі Янкі Брыля. Сакратар рады Нацыянальнага саюза пісьменьнікаў Украіны Валер Герасімчук заявіў БелаПАН, што Брыль быў “ня толькі вялікім пісьменьнікам, але і вялікім патрыётам”.

"Мы, украінскія пісьменьнікі, заўсёды ўважліва сачылі за зьяўленьнем кожнай ягонай кнігі. Янка Брыль быў вялікім сябрам Украіны", – зазначыў спадар Герасімчук.

Ён дадаў, што ў перакладах Я.Брыля на беларускай мове выходзілі кнігі шмат каго з украінскіх пісьменьнікаў.
XS
SM
MD
LG