Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Памёр Брыль. Беларусь згубіла яшчэ аднаго Чалавека зь вялікай літары…"


Радыё Свабода Водгукі слухачоў за чацьвер, 27 ліпеня. Круглыя суткі вы можаце тэлефанаваць па менскім нумары 290-39-52 і пакідаць свае водгукі на нашым аўтаадказьніку, а таксама дасылаць СМС-паведамленьні па нумары 391-22-24.

(Спадар: ) "Я зьвяртаюся праз вашае Радыё Свабода да Міністра Беларускай чыгункі. Паважаны міністар, раскажыце, калі ласка, калі вы пачнеце будаваць чыгунку ў Салігорск і Мікашэвічы, якая была заплянаваная яшчэ пры Саюзе ў 1976 годзе? Ці на народныя грошы будзе наш лідэр, “Бацька”, будаваць розныя бібліятэкі рэспубліканскія і спадарожнікі БелКА? А чыгунка нам патрэбна такім прамысловым цэнтрам Салігорск і Мікашэвічы, дзе дабываюць граніт. Раскажыце, калі ласка, пра гэта людзям, і каб праца людзям была".

(Уладлен зь Мюнхену: ) "Вельмі паважаны спадар Ракіцкі, думаю, усе слухачы “Свабоды” былі б вам вельмі ўдзячныя за гутарку аб тым, чаму беларуская і ўкраінская мовы больш блізкія міжсобку, чым кожная да расейскай. Чаму ў нашых блізкіх мовах нашмат больш германізмаў, чым у расейскай, і чаму амаль няма запазычаньняў з францускай, акрамя, можа, некалькіх слоў, як “амбасада”, “хаўрус”. Аб усім гэтым у кнізе Анатоля Тараса толькі некалькі радкоў".

(Ларыса, пэнсіянэрка зь Менску: ) "Дзякуючы Радыё Свабода можна атрымліваць зьвесткі на розныя тэмы, і даецца магчымасьць у свабодны мікрафон і свае выказваньні, і выказваньні слухачоў пачуць. І вам нават цікава слухаць меркаваньні слухачоў, якія палярна адрозьніваюцца адзін ад аднаго. Мы абураемся, але жывем у адной краіне, дыхаем адным і тым жа паветрам. Апошнім часам мне вельмі даспадобы выступы Вінцэся Мудрова. Зь нецярплівасьцю чакаю яго выступ. Столькі гумару ў яго меркаваньнях! Можа адказаць на любыя пытаньні, тым больш ён закранае рэчы і падзеі часоў нашай маладосьці. А гэта тыя часы, калі было і многа цікавага. Дзякую Мудрову за тое, што ён звыклыя рэчы падае ў гумарыстычным тоне. Больш бы такіх выступаў".

(Спадар: ) "Адказваю на пытаньне тыдня. У часы праўленьня Лукашэнкі катастрафічна вымірае вёска. Азьвярэла вынішчаецца беларуская мова, культура, незалежны друк. Зьнік шэраг палітыкаў, масава зьбіваюцца дубінкамі і арыштоўваюцца іншадумцы. Увайшла ў моду палітычная ссылка на так званую “хімію.” І ўсё пра хвальбу, пра чыстыя вуліцы і заможнае жыцьцё. Вось і ўсё. Да пабачэньня".

(Спадар: ) "Я чуў, што памёр Брыль. Беларусь згубіла яшчэ аднаго Чалавека зь вялікай літары…"

(Валянцін Кавальчук: ) "Сёньня мне дзесьці а 12.20 патэлефанавалі зь Івацэвіцкай пошты намесьнік начальніка і сказала, што ім зь Менску пераслалі факсам маё пісьмо. Не зразумела, учора я атрымаў пісьмо – адказ зь Менску, а сёньня яны пераслалі пісьмо факсам у Івацэвічы. Мне гэта не зразумела. Пра старасту вёскі я буду ў пэўнай пасьлядоўнасьці расказваць. Я крыху пазьней яшчэ інфармацыі дадам. І пра астатніх я казаў, што мне проста немагчыма было жыць гэтыя два гады. Тое, што гэтая стараста мне рабіла, проста ў ніякія рамкі ня лезе. Яна адчувае падтрымку сваёй сяброўкі, старшыні сельскага савету. Дарэчы, стараста, Лукашук Сьвятлана, зьбірала за яе подпісы, калі вылучалі кандыдатуру на пасаду старшыні сельсавета. Дык потым проста немагчыма было жыць з-за яе: выбухі пэтард пад сьцяной, каля вокнаў, што ладзілі яе сын і ўнук, пад самым акном у мяне агарод пасадзіла, кураняты і куры ў мяне па двару два гады ходзяць. Я сам гэта пытаньне ўзьнімаў наконт мяжы агарода…"

(Спадар: ) "Я са зьдзіўленьнем чую, як нейкая жанчына, ня ведаю, хто яна там, зь сябе некранутую наіўнасьць прадстаўляе. Задае пытаньне былому банкіру: “А як вы лічыце, чаму ненавідзяць Амэрыку? Чаму лічаць, што з боку Амэрыкі можа сыходзіць пагроза?” Наіўнасьць такая! Чаму? Я магу растлумачыць адным словам... Яны паўсядзённа забіваюць людзей пад лёзунгам дэмакратыі. Ужо нават у Эўропе ўсе саветы пачалі абурацца такой “дэмакратыяй”. Паслухайце, пачытайце газэты, што паважаныя органы Эўропы кажуць. Што гэта за дэмакратыя? Яны кампрамэтуюць слова “дэмакратыя”! А яна такая, наіўная авечка, пытае!. А ў Віетнаме як яны дзяцей напалмам палілі?! А цяпер у Іраку зьнішчаюць. Гэта толькі яны ўчынілі вайну на Блізкім Усходзе...

Ну, паколькі вы адлюстроўваеце ўсё гэта, хоць шморгаюць вас амэрыканцы за вяровачкі, але тым ня менш… Вось выступаў нехта з дэпартамэнту ЗША, і ён такім прыгожым голасам казаў, што яны на руінах Іраку пабудуюць новы сьвет. Мы гэта ўжо праходзілі: “Мы наш, мы новый мир построим…Кто был никем, тот станет всем…” Мы гэта праходзілі гэтую гісторыю, але зараз гэта ўжо фарс, а не гісторыя! І тут жа амэрыканскі прэзыдэнт падпісаў указ, каб увесьці 150 ці 130 тысяч вайскоўцаў увесьці ў Ірак. Вось як мы дэмакратыю будуем!.. Страшна! Вы яшчэ імкнецеся насаджваць іх ідэалёгію…Каму?! Што? Яшчэ вы пытаецеся, чаму не такое стаўленьне да Амэрыкі… А як да яе ставіцца?! Паглядзіце, што яны робяць на Блізкім Усходзе, ва ўсім сьвеце!"

(Спадарыня: ) "Прывітаньне, шаноўная “Свабода”! Я рада вас слухаць. … Дзякую за ўвагу".

(Спадар: ) "Лукашэнкаўская БелКа не даляцела ў космас, разьбілася на узбэцкай і казахскай мяжы. Шкада, што ў гэтым караблі не было Лукашэнкі. І вось куды нашыя народныя грошы Лукашэнка паклаў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG