Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Забараніць продаж на рынках горада рознымі прыватнымі асобамі прамысловых тавараў шырокага спажывання” (1936)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 27 ліпеня

“Звязда”, 1926 год. Падаецца расповед пра ўдзел беларускай дэлегацыі ў пахаваньні Дзяржынскага:

“Прыбыўшай у Маскву дэлегацыяй ускладзены вянкі на дамавіну незабытага, асабліва блізкага беларускаму рабочаму і селяніну, Фэлікса Эдмундавіча, ад Цэнтральнага Камітэту Камуністычнае Партыі Бальшавікоў Беларусі з надпісьсю на беларускай мове: “Сьмеламу барацьбіту Сусьветнай Пралетарскай Рэвалюцыі, пагрозе буржуазіі, бязупыннаму будаўніку соцыялістычнае гаспадаркі, палкаму змаганьніку за сталёвае адзінства Ленінскае партыі, горача коханаму Фэліксу Дзяржынскаму”.

“Комуніст”, 1936 год. Друкуецца пастанова Прэзыдыюму Бабруйскага гарсавету дэпутатаў “Аб барацьбе са спекуляцыяй”:

“Забараніць продаж на рынках горада рознымі прыватнымі асобамі прамысловых тавараў шырокага спажывання, як та: хлапчата папяровыя, шэрсцяныя, льняныя, шоўкавыя ткані, абутак, веласіпеды, швейныя і трыкатажныя вырабы, хатнія рэчы, быўшыя ў ужыванні, гаспадарчыя тавары, патэфоны, пласцінкі і г.д., пры адсутнасці ў асоб, прадаючых гэтыя тавары, талонаў аб уплаце разавага збору”.

“Свабода”, 1996 год:

“На гэтым тыдні жыхары Лагойскага, Вілейскага і Мядзельскага раёнаў з цікавасцю сачылі, як па дарозе на возера Нарач магутныя аўтацягачы везлі прэзыдэнцкі цеплаход… Учора… цеплаход нарэшце даставілі да Нарачы. Такім чынам, Кіраўніцтва справамі адміністрацыі прэзыдэнта можна павіншаваць — ведамства Івана Ціцянкова паспяхова выканала даручаную справу. Праўда, застаецца незразумелым: навошта прэзыдэнту спатрэбіўся на Нарачы гэты карабель?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG