Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці давяраюць людзі беларускай нацыянальнай валюце?


Радыё Свабода Што вы думаеце пра беларускую нацыянальную валюту? Ці давяраеце беларускаму рублю? Ці захоўваеце беларускія грошы?

(Спадар: ) “Курс беларускай валюты апошнім часам стаіць, таму няма ніякіх праблемаў захоўваць заробленыя грошы ў беларускіх рублях. Мне й зь беларускім рублём ня блага”.

(Спадар: ) "Ня надта давяраю. Усё залежыць ад Расеі: калі яна да нас тварам павернецца, то можна й давяраць. А калі не, то як тут давяраць, чаго будзе варты гэты беларускі “зайчык”. Але калі будзе расейскі рубель, то я ня ведаю добра гэта ці дрэнна, бо ўсё будзе вырашацца выключна ў Маскве”.

(Юнак: ) “Канечне, мы больш карыстаемся беларускай валютай, захоўваем нейкія сумы беларускіх грошай дома. Ёсьць і замежная, але з расейскім рублём мы зьвязваем меньш спадзяваньняў, хоць калі ён будзе, то можа будзе й добра”.

(Спадарыня: ) “У мяне няма чаго захоўваць, бо маю малы заробак. Але сапраўды думаю, што калі будзе расейскі рубель, то можа будзе й лепш, хоць і ня верыцца, што ён будзе”.

(Юнак: ) “На сёньня больш-меньш упэўнены ў беларускай валюце, але калі б у мяне быў выбар, то я бы аддаў перавагу расейскаму рублю. Я мяркую паводле таго, наколькі разьвітая краіна эканамічна, якія яе гандлёвыя адносіны, якія пэрспэктывы разьвіцьця. У гэтых адносінах Расея пайшла далёка наперад”.
XS
SM
MD
LG