Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Сувэрэнітэту Беларусі пагражаюць ЗША"


Радыё Свабода Ці ёсьць сёньня пагроза беларускаму сувэрэнітэту? Апытаньне праведзенае ў Менску

(Спадар: ) “Мабыць, і пагражае штосьці. Ёсьць такая думка, што гэтая пагроза сыходзіць ад пашырэньня НАТО на ўсход. Бачна, што гэта клапоціць наша кіраўніцтва”.

(Спадар: ) “Тыя ж тэракты, якія адбываюцца”.

(Спадар: ) “Думаю, што сёньня нічога не пагражае сувэрэнітэту Беларусі”.

(Юнак: ) “Я лічу, што не”.

(Спадар: ) “Я ня ведаю”.

(Дзяўчына: ) “Я лічу, што яна не страціць свой сувэрэнітэт”.

(Спадарыня: ) “Думаю, не. У нас дастаткова добры бацька”.

(Спадарыня: ) “Цьвердзяць сродкі масавай інфармацыі, што існуе такая пагроза з боку Амэрыкі. Але я яе не адчуваю”.

(Спадарыня: ) “Думаю, не. Ёсьць нейкая ўпэўненасьць ў заўтрашнім дні”.

(Спадар: ) “Лепш праводзіць палітыку недалучэньня і нэўтралітэту. Узяць ад усіх па магчымасьці пабольш – як ад Расеі, так і ад Эўразьвязу”.

(Спадар: ) “Сувэрэнітэту нічога не пагражае – і ад гэтага ні цёпла, ні холадна. Эўропа аб’ядноўваецца”.

(Юнак: ) “Ну, канечне, пагражае сувэрэнітэту Беларусі. Гэта ЗША”.

(Юнак: ) “Мы самі сабе пагражаем. Мы ня можам абараніць самі сябе, зрабіць свабодны выбар. Мала можа пастаяць за сваю свабоду, за свой сувэрэнітэт “.

(Дзяўчына: ) “Ад іншых краін, мабыць, не. Зараз мы гэтага не адчуваем. Але потым, - хто ведае”.

(Юнак: ) “Мы адчуваем сябе беларусамі і не хацелася б быць расейцамі, часткай якой-небудзь краіны”.

(Спадарыня: ) “Я адчуваю пагрозу, калі ўвесь бізнэс малы ня можа існаваць як трэба”.

(Спадар: ) “Як Бог зробіць, так і будзе”.
XS
SM
MD
LG