Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцыя затрымала машыну Мілінкевіча (абноўлены)


Радыё Свабода Полацкае ДАІ сёньня ўвечары затрымала машыну Аляксандра Мілінкевіча, які накіроўваўся ў вёску Сітна Полацкага раёну, каб адведаць актывіста апазыцыі Паўла Севярынца, які адбывае пакараньне ў мясцовай спэцкамэндатуры.

Машына Мілінкевіча пад канвоем цяпер накіроўваецца ў Полацак у мясцовы аддзел унутраных справаў, –паведаміў спадар Мілінкевіч:

(Мілінкевіч: ) “Спачатку за намі ехала цывільная машына, а потым нас спыніла ДАІ, праверылі багажнік, там былі газэты, мой архіў з часу выбараў. На вёску хацеў адвезьці… Зараз будуць гэта вывучаць… У часе кампаніі ў мяне і легальныя ўлёткі канфіскоўвалі. Да сягоньняшняга дня не аддалі”.

*** У РАУС Полацкага раёна “Свабодзе” паведамілі, што Аляксандра Мілінкевіча і ягоных спадарожнікаў адпусьцілі адразу пасьля парверкі аўтамабіля. Зьвязацца з самім спадаром Мілінкевічам пакуль не ўдаецца.
XS
SM
MD
LG