Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Госьць на Свабодзе” – Cтаніслаў Багданкевіч


Радыё Свабода У чацьвер, 27 ліпеня, ад 21.00 да 22.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 290-39-52 будзе адказваць апазыцыйны палітык, экс-старшыня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч.

Чвэрць стагодзьдзя ён аддаў савецкай банкаўскай сыстэме, потым быў 10 гадоў загадчыкам катэдры ўва эканамічным унівэрсытэце. Напачатку беларускае незалежнасьці менавіта спадар Багданкевіч кіраваў творчым калектывам па падрыхтоўцы банкаўскага заканадаўства, камісіяй па рэфармаваньні грашова-крэдытнай сыстэмы краіны. Затым ён узначаліў праўленьне Нацыянальнага банку. Сышоў са сваёй пасады датэрмінова, з-за нязгоды з палітыкай прэзыдэнта.

Ці праўда, што сувэрэнітэт дзяржавы найперш вызначае фінансавая моц? Што адбываецца зараз з нацыянальнай валютай? Якая яе пэрспэктыва? Ці выйграюць беларусы ад магчымага аб’яднаньня з расейскім рублём? Як яно адаб’ецца на ідэі дзяржаўнай незалежнасьці? Дзе захоўваюцца надрукаваныя за мяжой, але так і не скарыстаныя беларускія талеры?

Гэтыя ды іншыя пытаньні Станіславу Багданкевічу можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 290-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Паспрачайцеся зь цікавым суразмоўцам, падзяліцеся зь ім сваёй ідэяй!
XS
SM
MD
LG