Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч наведаў палітвязьня Артура Фінькевіча


Радыё Свабода, Магілёў Сёньня лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч у Магілёве наведаў у інтэрнаце палітвязьня Артура Фінькевіча – выказаў падтрымку й перадаў харчы. Сустрэча адбывалася ў прысутнасьці прадстаўніка камэндатуры.

Аляксандар Мілінкевіч гэтаксама сустрэўся зь лідэрамі магілёўскіх грамадзкіх аб’яднаньняў і мясцовых філій палітычных партый, якія ў пачатку ліпеня падпісалі дамову аб стварэньні Магілёўскай гарадзкой ініцыятывы дэмакратычных сілаў. Аляксандар Мілінкевіч распавёў пра пляны дэмакратычнай кааліцыі й кампаніі салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі.

Пад час сустрэчы гаварылі пра пэрспэктывы выбараў у Магілёўскі гарадзкі Савет, да якіх рэгіянальная ініцыятыва распачала падрыхтоўку. Аляксандар Мілінкевіч даў высокую ацэнку вынікам сваёй паездкі ў Магілёў:

(Мілінкевіч:) “Я вельмі шчасьлівы, што тут сабраліся людзі, задалі пытаньні. І я магу сказаць ім, што робіцца ў Менску. Такія сустрэчы мусяць быць рэгулярнымі”.

Далей Аляксандар Мілінкевіч накіраваўся ў вёску Малое Сітна на Полаччыне – наведаць Паўла Севярынца.

Павал адбывае пакараньне на “хіміі” за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году.

Артур Фінькевіч пакараны за палітычныя графіці ў часе сёлетняй прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Са слоў Фінькевіча “Свабодзе”, прыезд Аляксандра Мілінкевіча ён разумее як ацэнку ягонай дзейнасьці ў справе змаганьня за дэмакратыю ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG