Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія ўлады забаранілі мітынг 27 ліпеня


Радыё Свабода Берасьцейскія ўлады забаранілі мітынг “За свабоду! За незалежнасьць!", прысьвечаны 16-й гадавiне прыняцьця Дэклярацыi аб дзяржаўным сувэрэнiтэце Беларусі.

Спачатку Берасьцейскі гарвыканкам дазволіў правесьці мітынг на стадыёне “Будаўнік”. Аднак 25 ліпеня ўвечары арганізатараў мерапрыемства выклікалі ва Ўпраўленьне ўнутраных спраў Берасьцейскага аблвыканкаму, дзе адмовілі ў правядзеньні мітынгу.

Намесьнік кіраўніка гарадзкой вэртыкалі Вячаслаў Хафізаў патлумачыў: напярэдадні ў Берасьці распаўсюджваліся ўлёткі з заклікам супраць дзейнага ладу. Акрамя таго, улады зьвярнулі ўвагу на подпіс пад улёткамі – “Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Берасьця”: такая арганізацыя ў вобласьці не зарэгістравана.

На думку аднаго зь ініцыятараў мерапрыемства, старшыні абласной арганізацыі партыі БНФ Юрася Губарэвіча, асноўнай з прычынаў адмовы паўстаў плянаваны ўдзел у мітынгу лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.
XS
SM
MD
LG