Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія актывісты АГП і сацыял-дэмакраты дамовіліся пра супрацу


Радыё Свабода, Берасьце У Белаазёрску Берасьцейскія абласныя арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі й Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) падпісалі дамову пра супрацоўніцтва.

“Гэта адзіная магчымасьць кансалідавана супрацьстаяць аўтарытарнаму рэжыму й годна выступіць на выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў, дзе ў адным шэрагу павінны быць і тыя, каму не прымальныя каштоўнасьці грамадзяніна Лукашэнкі”, – зазначыў для Радыё Свабода старшыня абласной арганізацыі АГП Сьцяпан Навасельчан.

Перад гэтым дамову пра супрацоўніцтва берасьцейскія сацыял-дэмакраты падпісалі з прадстаўнікамі Партыі камуністаў беларускай.
XS
SM
MD
LG