Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Лепш улезьці ў нешта, чым у палітыку..."


Радыё Свабода Якія палітычныя партыі ведаюць жыхары Беларусі? Апытаньне каля сядзібы партыі БНФ у Менску

(Спадар: ) “Партыі ня вельмі ведаю – бо газэт не чытаю. Дакладна ведаю АГП – але нешта станоўчае на іх адрас сказаць не магу – бо вынікаў іх дзейнасьці няма. Я, натуральна, не палітык, не магу казаць, маўляў, ня тое зрабіў… Але іх канфлікты, грызьня – гэта адмоўна”…

(Спадарыня: ) “Ведаю, камуністычныя партыі дзьве ў нас ёсьць, сацыял-дэмакраты – “Грамада”… БНФ – але ня ведаю, ёсьць яны ці ўжо няма іх. Беларуская Хрысьціянская Партыя. Адчуваецца, што бракуе ў нас апазыцыйных палітычных структураў. І тое, што яны ўвесь час канфліктуюць між сабой наконт кааліцыі – гонару ім не надае. Калі людзей яднае агульная мэта, яны мусяць унутраныя канфлікты вырашаць непублічна”.

(Спадарыня: ) “З палітыкай неяк вельмі складана. Асабліва ня ўдумваемся і партый ня ведаем”.

(Спадарыні: ) “Ня ведаем”.

(Спадар: ) “Я трымаюся ад палітыкі на адлегласьці. Ёсьць такая прымаўка – лепш улезьці ў нешта, чым у палітыку … Ніколі не цікавіўся, якія ў нас партыі існуюць”.

(Спадары: ) “Ніякія. Ацэньваем, як бяздзейнасьць. Яны існуюць на паперы і фармальна”.

(Спадарыня: ) “Я палітыкай не цікаўлюся, асабліва ў нашай дзяржаве. Апазыцыя мусіць быць у кожнай краіне. А ў нас – гэтак, як гэта ўтоптваюць… Няма канкурэнтаў, вартых для нашага прэзыдэнта”.

(Спадарыня: ) “Наконт палітычных партый – цяжка. Наконт іх дзейнасьці – адпаведна. Ведаю, што ёсьць камуністычныя партыі і яны днямі аб’ядналіся – стварыўшы адну замест дзьвух. Яшчэ ў расейскай палітыцы – арыентуюся, а ў нашае”…
XS
SM
MD
LG