Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Мілінкевіч сёньня наведае Севярынца і Фінькевіча


Любоў Лунёва, Менск Сёньня Аляксандар Мілінкевіч наведае Паўла Севярынца ў вёсцы Малое Сітна на Полаччыне і Артура Фінькевіча ў Магілёве.

Павал адбывае пакараньне на “хіміі” за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году, Артур – за палітычныя графіці ў часе сёлетняй прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Павал Севярынец ад моманту ўтварэньня незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” быў яе лідэрам, а Артур Фінькевіч – актывістам.

З 20 крымінальных справаў супраць апазыцыйных дзеячоў, палову складаюць справы супраць маладафронтаўцаў у Менску і ў рэгіёнах.

Артур Фінькевіч паведаміў Свабодзе, што для яго прыезд Аляксандра Мілінкевіча ёсьць ацэнкай ягонай дзейнасьці ў справе змаганьня за дэмакратыю ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG